16 лiпеня 2024, aўторак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адклаў пастаўку электравозаў у Беларусь

6
Кітай адклаў пастаўку электравозаў у Беларусь

Праз рызыку патрапіць пад санкцыі.

Кітай адклаў пастаўку 15 новых грузавых электравозаў БКГ2 у Беларусь. Яны мусілі прыбыць у нашу краіну яшчэ напрыканцы 2023 года. Новыя тэрміны паставак – 2025-26 гады.

Як стала вядома «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», прычына пераносу паставак – боязь кітайцаў трапіць пад санкцыі ЗША і Еўразвязу. Чыгуначнікі атрымалі дакументы, якія сведчаць аб такіх асцярогах з боку кітайскага вытворцы цягнікоў CRRC Datong Co., Ltd.

Справа ў тым, што амаль усё высокатэхналагічнае абсталяванне кітайскага электравоза БКГ2 з'яўляецца імпартным. У лакаматыве ёсць шведскія трансфарматары, канадскія электрарухавікі, французскія размеркавальныя прыстасаванні, нямецкае тармазное абсталяванне. Калі ўсё гэта забароняць пастаўляць у Кітай – там стане ўся вытворчасць.

У гэты момант кітайцы разглядаюць два варыянты далейшых дзеянняў. Першы – замяніць усе падсанкцыйныя камплектуючыя кітайскімі. А другі варыянт – імпартазамяшчэнне на паперы. Гэта значыць схаваць у дакументах выкарыстанне імпартных камплектуючых.

Аднак на кітайскім заводзе прызнаюць, што вырабіць электравозы без заходніх камплектуючых практычна нерэальна. А калі будзе рэалізаваны другі варыянт – то нават самы просты рамонт, які запатрабуе замены заходніх дэталяў, будзе спалучаны з сурʼёзнымі цяжкасцямі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках