Расейцы ўдарылі па Харкаве кабамі
3- 23.06.2024, 18:08
- 6,294

Спынілася метро, адзін чалавек загінуў.
Расейская Федэрацыя нанесла ўдар па жылым раёне і школе ў горадзе Харкаве. Ужо вядома аб адным загінулым і 11 параненых у выніку атакі.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Галоўнага ўпраўлення ДСНС Украіны ў Харкаўскай вобласці.
Паводле звестак ДСНС, вораг нанёс абстрэлы па двух раёнах Харкава. У выніку аднаго з удараў на тэрыторыі прыватнага жылога сектару адбыліся разбурэнні і пажар дзвюх гаспадарчых пабудоў і гаража на агульнай плошчы 60 квадратных метраў. Там ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар.
Па іншым адрасе трапленне прыйшлося ў будынак навучальнай установы. Там адбылося частковае разбурэнне будынка. Там пацярпелі побач размешчаныя жылыя шматпавярхоўкі і аўтамабілі.
Паводле звестак пракуратуры, дзве авіябомбы патрапілі па тэрыторыі прадпрыемства ў Харкаве. Таксама вядома, што загінуў 73-гадовы мужчына. Адзінаццаць чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей.





