У Полацкім раёне конь праваліўся ў калодзеж
12- 23.06.2024, 18:16
- 3,548
Супрацоўнікі МНС выратавалі жывёлу.
Увечары 22 чэрвеня полацкія ратавальнікі дапамаглі каню, які праваліўся ў зарослую травою студню ў вёсцы Палата Полацкага раёну, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі.
Каня вызвалілі з трохметровай глыбіні з дапамогай пажарных рукавоў і падручных сродкаў.