Мінабароны РФ абвінаваціла ЗША ва ўдары па Севастопалі і паабяцала адказ
24- 23.06.2024, 18:20
- 22,122

Украіна нанесла ўдар ATACMS.
Расейскае абароннае ведамства паабяцала адказ Вашынгтону і Кіеву пасля таго, як Украіна нанесла ўдар амерыканскімі ATACMS па Севастопалі.
«Адказнасць за наўмысны ракетны ўдар па мірных жыхарах Севастопаля нясе перш за ўсё Вашынгтон, які паставіў гэтую зброю на Украіну, а таксама кіеўскі рэжым, з тэрыторыі якога гэты ўдар быў нанесены. Падобныя дзеянні не застануцца без адказу», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак ведамства, Украіна ўдарыла пяццю дальнабойнымі ракетамі ATACMS з касетнымі баявымі часткамі, чатыры ракеты былі перахопленыя, а знішчэнне пятага боепрыпасу ў паветры прывяло да ахвяр і пацярпелых.