Тэракты ў Дагестане: невядомыя абстралялі сінагогу, царкву і пост ДПС
- 23.06.2024, 19:06
- 10,598

Ёсць ахвяры.
У Дэрбэнце невядомыя з аўтаматычнай зброі абстралялі сінагогу і царкву, паводле папярэдняй інфармацыі адзін супрацоўнік паліцыі загінуў, адзін паранены. Пра гэта паведамляе МУС Дагестана ў сваім тэлеграм-канале.
«Аўтамабіль, на якім уцяклі падазраваныя, абвешчаны ў вышук: «Фольксваген Пола» белага колеру, дзяржаўны нумар 921. Абставіны ўдакладняюцца. Інфармацыя аб загінулых і параненых супрацоўніках паліцыі ўдакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні.
SHOT і "112" таксама публікую відэа са стралянінай з Махачкалы. На кадрах відаць, як некалькі ўзброеных і адзетых у чорнае людзей вядуць агонь на вуліцах Дэрбэнта. Паводле звестак тэлеграм-каналаў, агонь вёўся па паліцыйных самаходах.
Пазней у МУС Дагестана ўдакладнілі, што ў Махачкале невядомыя абстралялі пост ДПС на вуліцы Ярмошкіна, у выніку чаго адзін паліцыянт атрымаў рану. «Абвешчаны план «Перахоп». Асобы нападнікаў высвятляюцца», — дадалі ў міністэрстве.