17 лiпеня 2024, Серада, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры нападзе на царкву ў Дэрбэнце невядомыя забілі святара

Пры нападзе на царкву ў Дэрбэнце невядомыя забілі святара

Таксама забіты ахоўнік царквы.

Сябра Грамадскай палаты Дагестана Шаміль Хадулаеў паведаміў, што ў царкве ў Дэрбэнце пры нападзе невядомых быў забіты святар, айцец Мікалай. Таксама забіты ахоўнік царквы.

«Паводле інфармацыі, якая паступіла, айца Мікалая ў царкве ў Дэрбэнце забілі, перарэзалі горла. 66 гадоў яму было, вельмі хварэў», - напісаў ён.

«[Іншыя] святары закрыліся ў царкве, чакаюць дапамогі», - дадаў Хадулаеў.

У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце пацвердзілі, што ў выніку нападаў у Дагестане загінуў святар РПЦ.

За вечар у рэспубліцы адбыліся два напады — адзін у Дэрбэнце і адзін у Махачкале. У Дэрбэнце загінулі, паводле афіцыйных звестак, загінуў адзін сілавік, яшчэ адзін паранены. У Махачкале - адзін загінулы шасцёра параненых. Крыніца тэлеграм-канала «112» заявіла аб 23 пацярпелых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках