18 лiпеня 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ на Пакроўскім кірунку ўзялі ў палон расейцаў і знішчылі тры танкі

УСУ на Пакроўскім кірунку ўзялі ў палон расейцаў і знішчылі тры танкі

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ.

Расейцы з пачатку дня ўжо 96 разоў атакавалі пазіцыі УСУ на фронце. Страты ворага толькі на Купянскім, Ліманскім і Пакроўскім кірунках разам дасягаюць больш за 450 забітымі і параненымі.

Пра гэта паведамляе Сharter97.org са спасылкай на актуальную справаздачу Генеральнага штаба.

На Купянскім кірунку сітуацыя, паводле звестак штаба, напружаная. Там ужо здарылася дзевяць баявых сутыкненняў недалёка ад пяці розных населеных пунктаў. Баі ў дзвюх лакацыях (каля Сінькоўкі і Стэльмахоўкі) працягваюцца.

На Ліманскім кірунку ідуць тры баявыя сутыкненні ў Серабранскім лесе і каля Макееўкі. Яшчэ чатыры варожыя атакі сёння ўжо адбітыя падраздзяленнямі УСУ.

«Пацверджаныя сумарныя страты ворага на Купянскім і Ліманскім кірунках у асабовым складзе цяпер складаюць 167 чалавек забітымі і параненымі. Яшчэ некалькі захопнікаў патрапілі ў палон. Знішчаны танк, гармата, баявая пацырная машына, чатыры аўтамабілі і 79 варожых дронаў. Дзве артылерыйскія сістэмы, тры ББМ і два аўтамабілі пашкоджаныя», — расказалі ў штабе.

На Северскім кірунку пасля абеду расейскія тэрарысты скінулі па дзве авіябомбы ў ваколіцы Серабранкі і Спорнага.

На Краматорскім кірунку агульная колькасць спроб ворага палепшыць тактычнае становішча вырасла да пяці. Атакі адбітыя. Сітуацыя кантралюецца.

На Пакроўскім кірунку працягваюцца дзевяць баявых сутыкненняў ля Новааляксандраўкі, Сокала, Узвіжанкі і Яўгенаўкі. Яшчэ 29 атак на кірунку ўжо закончыліся.

«Вораг нясе страты ў жывой сіле: незваротныя — 137, санітарныя — 154. Таксама блізу паўдзясятка расейскіх акупантаў здаліся ў палон. Акрамя таго, украінскія ваяры знішчылі тры танкі і яшчэ столькі ж пашкодзілі. Агульная інфармацыя наконт пашкоджанай вайсковай тэхнікі ўдакладняецца», — гаворыцца ў справаздачы Генеральнага штаба УСУ.

На Курахаўскім кірунку агульная колькасць баявых сутыкненняў узрасла да васьмі. Усе варожыя атакі ўкраінскім войскам выпала спыніць. Таксама расейцы білі КАБамі ў ваколіцы Курахаўскай ЦЭС, самога Курахава і Краснагораўкі, а некіравальнымі авіяракетамі — каля Канстанцінаўкі.

На Прыдняпроўскім кірунку паспяхова адбітыя пяць спроб захопнікаў выціснуць украінскіх вайскоўцаў з пазіцый на левабярэжжы ракі Дняпра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках