Пад Берасцем прайшоў байкерскі фэст
20- 23.06.2024, 20:30
- 7,710

Фотарэпартаж.
Пяць гадоў таму ў Берасці прайшоў апошні Brest Bike Fest. Гэта была яскравая падзея, якая, на жаль, наўрад вернецца ў тым жа фармаце. Пасля доўгага перапынку арганізатары наважылі адрадзіць стасункі байкераў, але гэтым разам удалечыні ад тлуму места. Два найстарэйшыя берасцейскія мотаклубы GoldWingClub і Rolling Anarchy запрасілі сяброў на цёплую хатнюю вечарыну, піша «Анлайнер».

З аздараўленчага летніка «Арляня» грамада перасунулася ў парк-гатэль «Фармат» у Камянецкім раёне. Планаваўся выезд у Белавежскую пушчу, але дождж парушыў усе планы. Вялікай хеўры байкаў на дарозе не з’явілася. Пад вечара распагодзілася – на сцэне далі чаду берасцейскія гурты Breeze Band, RIPIT, K.A.V.A, Настасся Малашкевіч, Gruzdi, Віталь Аполька.







