У Дагестане ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
- 23.06.2024, 20:35
- 3,262

Невядомыя абстралялі сінагогу, царкву і пост ДПС.
На фоне нападаў у Махачкале і Дэрбэнце ў Дагестане ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, паведамілі ў Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце.
"У мэтах гарантавання бяспекі грамадзян, спынення злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці і затрымання асоб, якія маюць дачыненне да ўзброенага нападу, начальнікам Управы ФСБ Расеі ў Рэспубліцы Дагестан прынятая пастанова аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і ўвядзенні прававога рэжыму КТА", — адзначылі ў службе.