Залюднены мікробус перакуліўся пад Гародняй
9- 23.06.2024, 21:10
- 23,052

Аварыя адбылася недалёка ад места Шчучына.
Аварыя здарылася на трасе М6. На месцы здарэння працуюць праваахоўнікі і медыкі.
Недалёка ад места Шчучына Гарадзенскай вобласці перакуліўся мікробус. Аб гэтым піша Telegram-канал "АвтоГродно".
Паведамляецца, што ДТЗ адбылося на трасе М6.
На месцы аварыі працуюць тры экіпажы ДАІ, брыгады хуткай дапамогі. Рух на гэтым адцінку дарогі абцяжараны.
Як расказала адна з відавочцаў здарэння, мікробус быў поўны, усе жывыя.
«Мікробус Ліда-Горадня. Поўны. Шмат моладзі. Людзі маюць парэзы і ўдары. Усе жывыя. Я спынілася — дапамагала выходзіць пасажырам праз люк», — расказала яна.