30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па расейскім ЗПГ: ЕЗ ухваліў 14-ы пакет санкцый

Удар па расейскім ЗПГ: ЕЗ ухваліў 14-ы пакет санкцый

У чорным спісе - 116 фізічных і юрыдычных асоб.

Рада Еўразвязу канчаткова ўхваліла 14-ы пакет санкцый у дачыненні да Расеі, уведзены ў сувязі з яе ўварваннем ва Украіну і агрэсіяй, якая працягваецца. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным раніцай у панядзелак. Афіцыйна новыя санкцыйныя меры і спісы будуць апублікаваныя найбліжэйшым часам, піша «Радио Свобода».

ЕЗ увёў абмежаванні супраць 116 фізічных і юрыдычных асоб. Адзін з асноўных пунктаў новага пакета тычыцца расейскага звадкаванага прыроднага газу: уводзяцца абмежаванні на яго транзіт праз еўрапейскія парты. Расейскі ЗПГ, прызначаны для трэціх краін, больш нельга будзе рээкспартаваць праз парты ў ЕЗ. Пры гэтым забарона на пастаўкі ЗПГ з Расеі ў самі краіны ЕЗ не ўведзеная. Таксама санкцыі ўводзяцца супраць 27 танкераў так званага расейскага ценявога флоту і судоў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі зброі ці ўкраінскага збожжа.

Раней паведамлялася, што з фізічных асоб у санкцыйны спіс унясуць спявачку Паліну Гагарыну, бізнэсоўца Ігара Алтушкіна, Рамана Трацэнку і Таймураза Балоева.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках