30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейскі SWIFT» патрапіў пад еўрапейскія санкцыі

2
«Расейскі SWIFT» патрапіў пад еўрапейскія санкцыі

Еўрапейскім кампаніям будзе забаронена падключацца да СПФС.

Еўразвяз у 14 пакеце санкцый выканаў пагрозу забараніць замежным банкам выкарыстоўваць "расейскі SWIFT" - Сістэму перадачы фінансавых паведамленняў (СПФС), праз якую праводзіцца частка транзакцый з Расеяй, звярнуў увагу сайт The Moscow Times.

Еўрапейскім кампаніям будзе забаронена падлучацца да яе і здзяйсняць транзакцыі з тымі, хто выкарыстоўвае СПФС за межамі Расеі. Фактычна гэта азначае адразанне парушальнікаў ад еўрапейскай фінансавай сістэмы.

Цэнтрабанк стварыў “расейскі SWIFT” у 2014 г. пасля першых санкцый за анэксію Крыма. Тады ЦБ пачаў выбудоўваць альтэрнатыўную разліковую інфраструктуру, якая забяспечыла б правядзенне плацяжоў у выпадку больш сур'ёзных санкцый. Яна першапачаткова планавалася як рэзервовая, казала дырэктар дэпартамента нацыянальнай аплатнай сістэмы ЦБ Ала Бакіна. Але пасля пачатку поўнамаштабнай вайны яе давялося рабіць асноўнай: з кастрычніка 2023 г. расейскія банкі абавязаны праводзіць усе ўнутраныя плацяжы праз СПФС.

Да яе могуць далучацца і замежныя ўдзельнікі. Са звестак ЦБ, на пачатак года ў СПФС было 556 расейскіх і замежных карыстальнікаў. З іх 159 замежных з 20 краін, у тым ліку 58 банкаў. Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведамляў, што сярод іх банкі Кітая, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Казахстана. "Захавалася вялікая цікавасць да СПФС з боку замежных удзельнікаў", – паведамляе ЦБ у гадавой справаздачы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках