30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі «знікаюць» дзеці

34
У Беларусі «знікаюць» дзеці

НАН б'е трывогу.

НАН сказала, што дзяцей да 15 гадоў у Беларусі мала, а малых да чатырох гадоў асабліва. Падрабязнасці агенцтву "Минск-Новости" паведаміла кіраўніца Цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Настасся Баброва.

Баброва сказала, што зараз міграцыйныя адтокі зменшыліся, частка тых, хто з'ехаў з краіны, вяртаецца ў Беларусь. Разам з тым, 15-гадовай моладзі недастаткова для таго, каб папоўніць выхад людзей на пенсію, дзяцей да 15 гадоў мала, а колькасць малых да чатырох гадоў асабліва невялікая, калі параўноўваць з папярэднімі гадамі.

- Таму трэба тэрмінова павялічваць нараджальнасць. На гэты працэс уплываюць не толькі матэрыяльныя фактары, але і імкненне моладзі прадоўжыць жыццё "без клопатаў", - падкрэсліла яна.

Яна звярнула ўвагу на тое, што ў краіне скарачаецца нараджальнасць, на гэта шмат прычын.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках