28 чэрвеня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі закрываецца чарговая прыватная ВНУ

10
У Беларусі закрываецца чарговая прыватная ВНУ

Адкрылася ў 1992-м годзе.

На сайце Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) апублікаваная інфармацыя аб закрыцці навучальнай установы.

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з'явіўся ў 1992 годзе з ініцыятывы Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі. У 1993 годзе ў арандаваных класах Беларускай політэхнічнай акадэміі, палітэхнікума і архітэктурна-будаўнічага тэхнікума ў камерцыйным інстытуце навучаліся 300 чалавек. На выхадзе па заканчэнні чатырох гадоў яны атрымлівалі дыпломы мэнэджэраў-камерсантаў у розных сферах народнай гаспадаркі і прадпрымальнікаў у малым і сярэднім бізнэсе.

«Заснавальнікам і кіраўніцтвам ІПД прынятая пастанова аб спыненні адукацыйнай ліцэнзаванай дзейнасці з 1 верасня 2024 года. У сувязі з гэтым ІПД не будзе ажыццяўляць прыём абітурыентаў у 2024 годзе», - гаворыцца ў паведамленні.

У ІПД адзначылі, што для працягу навучання на выбранай спецыяльнасці ўсе студэнты будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ.

«Кіраўніцтвам ІПД і заснавальнікам распрацоўваецца план мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне пераводу навучэнцаў. Інфармацыя аб канкрэтных установах адукацыі, у якія плануецца перавод, будзе загадзя даведзена да кожнага студэнта праз стараст навучальных груп і іншымі спосабамі», - дадалі ў ВНУ.

Тыдзень таму стала вядома аб закрыцці іншай беларускай прыватнай ВНУ — "БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках