30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына, Польшча і Францыя ініцыююць кааліцыю па дальнабойнай зброі

2
Нямеччына, Польшча і Францыя ініцыююць кааліцыю па дальнабойнай зброі

Што вядома.

Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус на сустрэчы з візаві з Францыі і Польшчы ў Парыжы 24 чэрвеня абвясціў аб намеры гэтых трох краін стварыць кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў для распрацоўкі зброі вялікай далёкасці.

Ягоныя словы прыводзіць агенцтва AFP.

Са слоў Пісторыуса, «узбраенне далёкага дзеяння з'яўляецца сур'ёзным прабелам у Еўропе», таму да саміту NATO ў ліпені Берлін, Варшава і Парыж маюць намер дамовіцца аб «ліквідацыі гэтага прабелу» ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве.

Кіраўнік нямецкага Мінабароны выказаў меркаванне, што адпаведная дэкларацыя аб намерах можа быць падпісаная на саміце NATO ў ЗША, што стала б «бачным знакам нашай гатоўнасці ўзяць на сябе адказнасць».

«Мы пакажам у Вашынгтоне, наколькі моцна і надзейна ўцягнутыя еўрапейцы», – падкрэсліў Пісторыус.

Нямеччына, Польшча і Францыя супрацоўнічаюць у фармаце так званага Веймарскага трыкутніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках