30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цягніках Нямеччыны - рэкордныя продажы піва

2
У цягніках Нямеччыны - рэкордныя продажы піва

За першыя шэсць дзён футбольнага Еўра хуткасныя цягнікі перавезлі больш за тры мільёны пасажыраў.

У перыяд з 14 да 19 чэрвеня ў цягніках Deutsche Bahn было прададзена 44 558 літраў піва - прыкладна ўдвая больш, чым звычайна прадаецца за шэсць дзён, паведаміла нямецкая чыгуначная кампанія ў мінулыя выходныя. Попыт на снэкі і ахаладжальныя напоі сярод пасажыраў таксама ўзрос. Так, традыцыйных нямецкіх сардэлек за той жа перыяд было прададзена на 63% больш, чым звычайна, паведамляе DW.

У DB таксама зрабілі справаздачу, што за першыя шэсць дзён футбольнага чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Нямечыне, іх хуткасныя цягнікі ICE перавезлі больш за 3 мільёны пасажыраў, сярод якіх былі сотні тысяч футбольных заўзятараў. У дні матчаў кампанія запускае дадатковыя цягнікі і прапануе істотныя зніжкі на праезд уладальнікам квіткоў на стадыёны. Нагадаем, Deutsche Bahn - адзін з фундатараў Еўра-2024.

Больш за ўсё футбольных фанатаў, паводле звестак Deutsche Bahn, прыязджае ў Берлін. На другім і трэцім месцы ў гэтым паказчыку - Франкфурт-на-Майне і Мюнхен.

Паслугамі Deutsche Bahn карыстаюцца не толькі заўзятары, але і некаторыя нацыянальныя каманды, якія бяруць удзел у чэмпіянаце. Як паведамляе DB, каманды Швэйцарыі і Румыніі ўжо не раз пераязджалі з горада ў горад на хуткасных цягніках. Пры гэтым бундэстым аддае перавагу перамяшчэнню на аўтобусе.

Пры гэтым праблему са спазненнямі цягнікоў Deutsche Bahn развязаць не ўдалося. Футбольныя заўзятары абураныя непунктуальнасцю нямецкіх цягнікоў, праз якую яны альбо істотна спазняюцца на матчы, альбо цалкам прапускаюць гульні, паведаміла інфармацыйнае агенцтва dpa ў нядзелю, 23 чэрвеня.

Раз-пораз крытыка з'яўляецца ў замежных СМІ. Так, рэпарцёр амерыканскай газеты The New York Times прапанаваў чытачам забыцца пра ўсё, што яны нібыта ведалі пра нямецкую эфектыўнасць. У артыкуле ён напісаў аб забітым метро ў Мюнхене, хаосе ў раскладзе і шматгадзінных чаканнях транспарту.

Былы футбаліст нямецкай нацыянальнай каманды і дырэктар кампаніі DFB Euro GmbH, якая займаецца арганізацыяй Еўра-2024, Філіп Лам спазніўся на мінулым тыдні на матч у Дзюсельдорфе праз затрымку цягніка. Пры гэтым ён папрасіў грамадскасць з разуменнем паставіцца да праблем. «Вядома, ёсць рэчы, якія можна зрабіць лепш», – заявіў ён у інтэрв'ю нямецкай тэлекампаніі ARD.

Што да рэкордных продажаў піва ў цягніках, то і тут Deutsche Bahn сутыкаецца з крытыкай на свой адрас. Справа ў тым, што ў Нямеччыне апошнім часам пагоршылася праблема з алкагалізмам. Звесткі за 2022 год паказваюць, што 1060000 мужчын і 467 тысячам жанчын у краіне быў пастаўлены афіцыйны дыягназ. Гэта значыць, у ФРГ больш за 1,5 млн людзей пакутуюць ад алкагольнай залежнасці.

Колькі людзей сапраўды сутыкаюцца з гэтай праблемай, але не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, аналітыкі ацаніць не могуць. Існыя лічбы адлюстроўваюць толькі зарэгістраваныя выпадкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках