30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвую Карэю прыбыў авіяносец ЗША

4
У Паўднёвую Карэю прыбыў авіяносец ЗША

Для дэманстрацыі сілы.

Авіяносец USS Theodore Roosevelt з ядзернымі боегалоўкамі на борце прышвартаваўся ў паўднёвакарэйскім порце горада Пусана перад трохбаковымі вучэннямі з Паўднёвай Карэяй і Японіяй у водах каля Карэйскага паўвострава. Як паведамляе CNN, гэта частка пагаднення, укладзенага паміж хаўруснікамі на фоне дамова паміж Расеяй і КНДР аб «стратэгічным партнёрстве».

CNN адзначае, што прысутнасць авіяносца ў Пусане з'яўляецца не адзіным дзеяннем ЗША, накіраваным на дэманстрацыю сілы і «жалезнай» прыхільнасці Вашынгтона свайму хаўрусніку. Раней у гэтым месяцы амерыканскія бамбавікі ўзялі ўдзел у вучэннях з баявымі стрэльбамі на паўвостраве. Яны ўпершыню за сем гадоў скінулі баявыя боепрыпасы.

Нагадаем, паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын і ягоны расейскі калега Уладзімір Пуцін 19 чэрвеня падпісалі дамову аб «стратэгічным партнёрстве». Ёй прадугледжваецца наданне ўсёй неабходнай дапамогі ў выпадку агрэсіі супраць аднаго ўдзельніка. Кіраўнік Крамля таксама не выключыў супрацоўніцтва Масквы і Пхеньяна ў вайскова-тэхнічнай сферы.

Раней ЗША, Японія і Паўднёвая Карэя адрэагавалі на дамову Расеі і КНДР. Хаўруснікі выказалі сваё асуджэнне супрацоўніцтвам паміж дыктатарамі і заклікалі Пхеньян вярнуцца за стол перамоваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках