30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіцца начная кнігарня

14
У Менску з'явіцца начная кнігарня

Тым, хто прыйшоў у піжаме, абяцаюць каву і падарункі.

У цэнтры беларускай сталіцы адкрыецца крама для тых, хто без добрай кнігі не можа заснуць.

Яна запрацуе з 26 чэрвеня пад брэндам OZ на праспекце Пераможцаў, 3, што побач з Нямігай.

У гонар адкрыцця правядуць вялікі распродаж - з 09:00 да 04:00.

Каб пакупнікі не спалі на хаду, іх пачастуюць кавай, а тым, хто прыйдзе ў краму ў піжаме, падораць па кнізе. Дарэчы, у хатнім адзенні будуць і прадаўцы.

«Для нас гэта першая начная кнігарня, хаця фармат шырока вядомы ў свеце. Мы дамовіліся з рознымі выдавецтвамі: на распродажы будуць прадстаўленыя сусветныя бэстсэлеры коштамі, блізкіх да сабекошту... Магчыма, гэта стане стымулам чытаць больш. А яшчэ ў нас будзе прыемная абстаноўка, так што можна будзе зазірнуць хоць у тэпціках», – адзначаюць у сетцы OZ.

Праца крамы для паўночнікаў арганізуецца ў фармаце распродажаў, акцэнт зробяць на бэстсэлеры і перспектыўныя навінкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках