30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стаўбцоўскім раёне 19-гадовы кіроўца Skoda пакатаў сяброў «з ветрыкам»

2
У Стаўбцоўскім раёне 19-гадовы кіроўца Skoda пакатаў сяброў «з ветрыкам»

Аўто – ушчэнт разбітае, пяць чалавек - у лякарні.

Пяць чалавек пацярпелі ў выніку ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне, паведамілі ў Следчым камітэце.

Аварыя адбылася ноччу 23 чэрвеня. 19-гадовы кіроўца Skoda паблізу вёскі Пагарэлае не даў рады кіраванню і дапусціў занос. Аўто з'ехала ў кювет і перакулілася.

У момант ДТЗ у аўтамабілі знаходзіліся пяць хлопцаў ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў. Усе яны дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Іх жыццю нічога не пагражае.

«Па папярэдняй інфармацыі, хлопцы каталіся па прасёлкавай дарозе на хуткасці блізу 90 км/г. У дачыненні да 19-гадовага кіроўцы распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху, які пацягнуў з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання)», - паведамілі ў СК.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках