30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі РФ пашкоджана больш за 30 нафтавых заводаў і баз

1
На тэрыторыі РФ пашкоджана больш за 30 нафтавых заводаў і баз

Прэзідэнт Украіны распавёў аб дасягненнях цэнтра спецаперацый СБУ.

Цэнтр спецыяльных аперацый "А" СБУ працуе над знішчэннем эканамічнага патэнцыялу Расеі, наносячы ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах, базах і тэрміналах. На сённяшні дзень пашкоджана 30 такіх аб'ектаў. Аб гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў у віншаванні з 30-годдзем стварэння ваяроў спецпадраздзялення СБУ.

Ён адзначыў, што байцы СБУ зарэкамендавалі сябе як у абароне Кіева, так і ў баях у Данецкай і Харкаўскай абласцях, у спецаперацыях на тэрыторыі РФ.

«Для дронаў СБУ ўжо і адлегласць у паўтары тысячы кіламетраў не з'яўляецца праблемай. Разам з поспехамі Узброеных Сіл Украіны і нашай выведкі гэта вельмі важкія вынікі», - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках