30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай у аднабаковым парадку ўвёў для Польшчы 15-дзённы бязвізавы рэжым

1
Кітай у аднабаковым парадку ўвёў для Польшчы 15-дзённы бязвізавы рэжым

У Пекіне з візітам знаходзіцца прэзідэнт Польшчы.

24 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў, што Кітай прыняў пастанову аб увядзенні ў аднабаковым парадку 15-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян Польшчы. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае кітайскае агенцтва "Сіньхуа"».

Заяву аб увядзенні бязвізавага рэжыму Сі Цзіньпін зрабіў у Пекіне падчас перамоў з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, які знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам.

На сайце пасольства Кітая ў Польшчы ўказалі, што "абодва бакі павінны актыўна заахвочваць абмены паміж сваёй моладдзю, а таксама ў галіне культуры, навукі і сродкаў масавай інфармацыі".

"Кітай гатовы супрацоўнічаць з Польшчай і іншымі краінамі ў мэтах садзейнічання ўстойліваму развіццю механізму супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама здароваму і стабільнаму развіццю кітайска-еўрапейскіх дачыненняў", - гаворыцца ў рэлізе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках