Рэжым дабівае беларускую медыцыну
13- 25.06.2024, 9:12
- 19,794
Паказальны выпадак у Гомелі.
У Гомелі пасля арышту за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы звольнілі мужа і жонку анколагаў. Сяргей Іваноў, які мае 36 гадоў стажу - кандыдат медыцынскіх навук, "Выдатнік аховы здароўя Беларусі", мае мноства патэнтаў за вынаходствы і велізарная колькасць пахвальных водгукаў ад удзячных пацыентаў.
Адзін з нямногіх, хто мог чытаць лекцыі замежным студэнтам у Гомельскім медінстытуце на англійскай мове. Ягоная жонка Вольга - радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі. Медыкі працавалі ў абласным онкадыспансеры, падзараблялі ў прыватных клініках.
«Сітуацыя з мужам і жонкай Івановымі паказвае, як рэжым абыякава ставіцца да каштоўных медыцынскіх кадраў. Спецыялісты такога класа знойдуць працу і ў прыватным сектары, і ў бізнесе, і за мяжой. А беларусы будуць пакутаваць без якаснага медыцынскага абслугоўвання», - піша чытач сайта Сharter97.org.