«Зеленаградскі Чыкаціла» адправіўся ваяваць за войска РФ
11- 25.06.2024, 9:29
- 7,214
На ягоным рахунку - пяць забойстваў.
Серыйны забойца, які паляваў на жанчын у Маскве і Падмаскоўі, ужо каля года служыць у санітарна-эвакуацыйным узводзе, распавяла крыніца SHOT.
Раней паведамлялася, што Грыцэнка вызваліцца з мардоўскай ПК-10 гэтым летам пасля таго, як адсядзіць поўны тэрмін - 22 гады, аднак, паводле інфармацыі канала, ён адправіўся ў атрад "Шторм Z" у верасні 2023 года.
Грыцэнка працаваў у міліцыі, але з органаў унутраных спраў яго звольнілі за злоўжыванне алкаголем. Першае забойства ён учыніў у 1993-м. Усяго іх было пяць. Сваіх ахвяр ён забіваў ударам малатка па галаве.
За час зняволення Грыцэнка зарэкамендаваў сябе, як вельмі агрэсіўны і некіраваны зняволены. 13 гадоў ён правёў у карцары ў строгіх умовах утрымання.