28 верасня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ афіцыйна пачаў перамовы аб уступленні з Украінай і Малдовай

2
ЕЗ афіцыйна пачаў перамовы аб уступленні з Украінай і Малдовай

Брусэль пачаў падрыхтоўку спецыяльнай міжурадавай канферэнцыі.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што Еўразвяз афіцыйна пачаў перамовы аб уступленні з Украінай і Малдовай.

«Віншуем Малдову і Украіну з пачаткам перамоў аб уступленні. Гэта вельмі добрая навіна для народа Украіны, Малдовы і ўсяго Еўрапейскага Звязу. Шлях наперадзе будзе складаным, але поўным магчымасцяў», - заявіла яна ў X (Twitter).

21 чэрвеня рада Еўрапейскага Звязу афіцыйна зацвердзіла перагаворныя рамкі аб уступленні Украіны і Малдовы. Ужо сёння ЕЗ пачне падрыхтоўку да міжурадавых канферэнцый з гэтымі краінамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках