28 верасня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няхай выканкам са сваіх акладаў скідваецца»

6
«Няхай выканкам са сваіх акладаў скідваецца»

Жыхары рэгіёнаў аб долевым рамонце двароў.

У Жодзіне праводзяць добраўпарадкаванне двароў і прыватных вуліц за грошы гараджан. Долевы ўдзел жыхароў, на думку мясцовай ЖКГ, з'яўляецца паскораным варыянтам правядзення рамонту.

Ex-press.by спытаўся ў гараджан, ці гатовыя яны скідацца на рамонт двароў. Меркаванні падзяліліся:

«О, вядома, чаму б і не! Хто не марыць скідацца на добраўпарадкаванне свайго двара? Мы ж багатыя і толькі шукаем, куды нам свае грошы ўсунуць. Але насамрэч - не, я не хачу».

«У нас двор на Савецкай - ціхі жах. Ямы, калдобіны, лаўкі жахлівыя, смецце не прыбіраюць. І я буду на гэта скідацца са сваёй пенсіі? Нахабства! Няхай выканкам са сваіх акладаў скідаецца».

«Разумею, што добраўпарадкаванне двара - важная задача, ад якой залежыць наша зручнасць і бяспека. Іншым вось двары робяць, але чамусьці не нам... Аднак, будучы ў дэкрэце, я абмежаваная ў сродках і змушаная старанна планаваць выдаткі. Пагатоў, што ў горада ўжо ёсць прадугледжаны бюджэт на такія патрэбы. Мы ўсе плацім падаткі, з якіх фармуецца гэты бюджэт. І бюджэтныя грошы – таксама мае...»

«Я малады эканаміст, вучуся не ў Беларусі. У мяне свой погляд на пытанне аб неабходнасці ўкладу ўласных сродкаў у рамонт двара.

Па-першае, важна разумець, што падтрыманне інфраструктуры, у тым ліку рамонт двароў, наўпрост уплывае на якасць нашага жыцця. І можа станоўча адбіцца на кошце нерухомасці ў вашым раёне, калі вы зберацеся з'ехаць і прадаць сваё жыллё.

Па-другое, нават калі ў горада ёсць бюджэт на такія працы, працяглае іх невыкананне можа сведчыць аб праблемах у кіраванні ці прыарытызацыі гарадскіх выдаткаў. У такіх выпадках чаканне таго, што сітуацыя зменіцца, можа зацягнуцца на нявызначаны тэрмін.

З іншага боку, калі жыхары дома збяруць сродкі на рамонт двара і правядуць яго самастойна, гэта можа прынесці некалькі пераваг.

Жыхары будуць мець магчымасць кантраляваць увесь працэс рамонту і сачыць за якасцю выкананых работ, што часта прыводзіць да лепшых вынікаў у параўнанні з дзяржзаказам. А яшчэ супольны ўдзел у добраўпарадкаванні станоўча адбіваецца на ўзаемастасунках у будучыні.

Гэта значыць, мая выснова: нават пры гэтай уладзе мае сэнс удзельнічаць у рамонце. Але кантраляваць і не даваць спуску тым, хто бярэцца за гэтыя працы».

«Ну, калі гэта Новая Баравая - то так, але, прабач божа, не Жодзіна. Дзе з выгод хіба што пятля на дрэве».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках