28 верасня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ утаіла звесткі аб вайскоўцах з інваліднасцю

1
Мінабароны РФ утаіла звесткі аб вайскоўцах з інваліднасцю

Іх імкнуцца вяртаць на перадавую.

Мінабароны РФ схавала звесткі аб колькасці вайскоўцаў з інваліднасцю. Пакалечаных на вайне імкнуцца не камісаваць, а вяртаць на перадавую, паведамляюць франтавікі і праваабаронцы, піша «Можем объяснить».

Статыстыка змяшчалася ў Адзінай міжведамаснай інфармацыйна-статыстычнай сістэме (АМІСС), дзе паведамлялася пра тых, хто атрымлівае вайсковую пенсію. Цяпер у табліцы стаіць 0. Зніклі звесткі і аб тых, хто атрымлівае пенсію па страце карміцеля (з яе можна было б даведацца аб росце колькасці загінулых). Апошнія звесткі датаваныя 2021 годам, пенсію па інваліднасці атрымлівалі 27 тысяч чалавек.

Звесткі Мінабароны паказвалі рост параненых і загінулых у 2014-2015 гадах. За адзін год гібрыднай вайны РФ з Украінай на 6 тысяч чалавек павялічылася колькасць вайсковых пенсіянераў, якія атрымліваюць забеспячэнне па страце карміцеля, а агульная колькасць вайсковых пенсіянераў вырасла на 27 тысяч да 1 млн 130 тысяч. Раней лічбы зніжаліся.

Паводле афіцыйных ацэнак, за першы год вайны колькасць інвалідаў вайны з Украінай дасягнула 1,5 тысячы чалавек (з 72 тысяч ветэранаў СВА). Такія лічбы змяшчаліся ў прэзентацыі фонду «Абаронцы айчыны». З разлікаў фонду Ганны Цывілевай, праз вайну пройдуць 750 тысяч расейцаў, а інвалідаў магло б стаць амаль 16 тысяч, гэта значыць, на 70%, больш чым у мірным 2021-м. Цяпер статус ветэранаў СВА, на падлікі «МА» зыходзячы з бюджэту-2024, ужо маюць 540 тысяч чалавек.

Дзяржаве прасцей «утылізаваць» параненых на фронце, чым вярнуць іх у грамадства, сказаў «МА» заснавальнік «Школы прызыўніка» Аляксей Табалаў. «Па-першае, усіх дэмабілізаваных трэба кімсьці замяніць. Па-другое, на грамадзянцы з імі процьма праблем: іх трэба лячыць, у тым ліку ад ПТСР, адаптаваць да мірнага жыцця, падтрымліваць. Магчыма, улада падыходзіць да гэтага цынічна і прагматычна, прымушаючы ваяваць да смерці».

Мінабароны робіць «калеч-палкі» з параненых, іх «утрымоўваюць як жывёлу, усіх - параненых, недалечаных...!», - пісаў Z-блогер «Трынаццаты». Паранены баец расказваў «МА», што страціў тры пальцы, але яго зноў спрабавалі адправіць на перадавую і адмаўляліся лячыць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках