Старыя беларускія рублі зноў у хаду?
1- 26.06.2024, 10:13
- 6,750
У Нямеччыне ім знайшлі незвычайнае ўжыванне.
У Нямеччыне зарэгістраваны яшчэ адзін выпадак махлярства з выкарыстаннем беларускіх банкнот, якія выйшлі з ужытку. Пра яго расказала паліцыя горада Услар зямлі Ніжняя Саксонія, піша сайт «Беларусь і свет».
Інцыдэнт адбыўся ў суботу 15 чэрвеня ў прамежку ад 20.10 да 20.40 на шашы L 554 паміж населенымі пунктамі Ферліхаузен і Офензен.
Двое невядомых на падставе экстранай сітуацыі спынілі машыну з 27-гадовым кіроўцам з горада Бамберг і абмянялі яму купюру ў 500 рублёў на меншую суму ў еўрах.
Са слоў пацярпелага, транспартным сродкам злачынцы быў аўтамабіль Audi цёмнага колеру.
Цяпер праваахоўнікі шукаюць сведкаў, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, што датычыцца справы.