29 верасня 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У Кітая ёсць спецыяльная «тэчка» на Лукашэнку

7
Палітолаг: У Кітая ёсць спецыяльная «тэчка» на Лукашэнку

Дыктатар максімальна нашкодзіў стасункам Беларусі і Кітая.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у сваім Telegram-канале піша пра стаўленне Кітая да Лукашэнкі. Дыктатара ў КНР відавочна недалюбліваюць:

- Лукашэнка распавядае, як, будучы дэпутатам, лётаў у Кітай. Гэта было ў студзені 1992 года. На зваротным шляху ён скраў у сцюардэсы фены, атрымаў па пысе і ўсю зваротную дарогу хныкаў.

Старажылы дыпламатычнай службы памятаюць, як у 2010 годзе Лукашэнка адмаўляўся сустракацца з тады яшчэ намеснікам старшыні КНР Сі Цзіньпінам. Лічыў, што гэта не ягоны ўзровень. З цяжкасцю ўгаварылі.

У красавіку 2019 года Лукашэнка, як піша Балкунец, зладзіў дыпламатычны скандал на II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях» у Пекіне:

– Ён датэрмінова пакінуў мерапрыемства, не дачакаўшыся канца, чым страшна абразіў таварыша Сі.

Лукашэнка проста збег у Менск і пакінуў замест сябе загадчыка гаспадаркі.

Паводзіны госця былі расцэненыя як знак непавагі ў адрас Кітая і асабіста Сі Цзіньпіна.

На трэці міжнародны форум «Адзін пояс, адзін шлях», які праходзіў у кастрычніку 2023 года ў Пекіне, Лукашэнку не запрасілі. Тады прыехалі прадстаўнікі 110 краін, сярод якіх лідары 28 дзяржаў.

Усё гэта ёсць у спецыяльнай тэчцы, якую беражліва вядуць кітайскія таварышы.

Лукашэнка нанёс вялізную шкоду дачыненням Беларусі і Кітая.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках