Беларус кінуў пад крэсла ДАІшніку тысячу рублёў
9- 26.06.2024, 12:22
- 6,282
Супрацоўнік ДАІ не ацаніў прапанову.
Ва Уздзенскім раёне супрацоўнік ДАІ спыніў Geely Emgrand за перавышэнне хуткасці на 40 км/г. Кіроўца прапанаваў супрацоўніку міліцыі тысячу рублёў.
«Кіну пад крэсла тысячу і паеду?» – прапанаваў парушальнік.
«Папярэджанні аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару мужчына праігнараваў і пакінуў грошы пад пасажырскім сядзеннем службовага аўтамабіля», – распавялі ў міліцыі.
Мужчыну затрымалі. Распачатая крымінальная справа.