Кацёл у Ваўчанску: расейцы дагэтуль знаходзяцца ў атачэнні
1- 26.06.2024, 12:41
- 5,860
Іх заблакавалі на Агрэгатным заводзе.
Расейскія акупанты застаюцца заблакаванымі на агрэгатным заводзе ў Ваўчанску Харкаўскай вобласці Украіны. Захопнікі спрабуюць туды прабіцца.
Пра гэта заявіў спікер Аператыўна-тактычнай групоўкі войскаў «Харкаў» Юры Поўха ў эфіры «Радио Свобода».
Як адзначыў спікер, з пачатку сутак расейцы пачалі дзве атакі ў раёне Ваўчанска, УСУ супрацьстаяць ворагу.
Ён пацвердзіў, што на агрэгатным заводзе ў Ваўчанску застаюцца расейскія войскі, акупанты заблакаваны. Пры гэтым спікер не назваў колькасць расейскіх захопнікаў, якія застаюцца на заводзе.
«Гэты анклаў застаецца заблакаваны сіламі абароны Украіны... Яны (іншыя расейскія сілы, – рэд.) спрабуюць туды прабіцца, адзін з кірункаў у Ваўчанску – гэта тое як раз у напрамку завода. Яны здзяйсняюць атакі, але нашы Сілы абароны іх адбіваюць», – сказаў Поўх.