УСУ разграмілі бронегрупу расейцаў пад Георгіеўкай
1- 26.06.2024, 12:47
- 6,374
На відэа паказалі, што засталося ад калоны.
У Данецкай вобласці каля Георгіеўкі ўкраінскія дэсантнікі разбілі бронегрупу расейцаў і ўзялі палонных. У 46-й асобнай аэрамабільнай брыгадзе распавялі, што ім удалося абясшкодзіць усю тэхніку акупантаў, якую гэтым разам адправіла на штурм расейскае камандаванне.
«Усе скрыначкі, якія рухаліся на пазіцыі 46-й брыгады дэсантна-штурмавых войскаў, адразу сталі металаломам. Не ўцякла аніводная», – распавялі дэсантнікі.
На полі бою засталіся тры танкі, адзін бронетранспарцёр «МТ-ЛБ» і адна баявая машына пяхоты БМП. Расейцы абвешалі ўсю бронетэхніку ахоўнымі кратамі, якія павінны былі спыняць ударныя беспілотнікі. Аднак менавіта ўдарныя FPV-беспілотнікі дэсантнікаў сталі зброяй, якая паражала расейскую бронетэхніку.
Таксама для праходу праз украінскія мінныя палі на танкі ўсталявалі катачныя тралы «КМТ-6».
Прынцып працы трала грунтуецца на выштурхванні мін з-пад зямлі і адкідванні іх за межы праекцыі гусеніц. З узводу штурмавікоў 8 акупантаў былі ліквідавалі і яшчэ 14 атрымалі раненні, частка збегла з поля бою. Таксама 4 расейскія вайскоўцы вырашылі здацца ў палон украінскім дэсантнікам.
«Разважлівымі сталі чацвёра акупантаў, добраахвотна апынуўшыся ў нашым палоне і папоўніўшы абменны фонд Сіл абароны», – распавялі дэсантнікі.
Георгіеўка знаходзіцца на захад ад Мар'інкі, таму праз сяло ляжыць дарога на Курахава – адзін з ключавых цэнтраў абароны УСУ ў Данецкай вобласці. Гэта не першая спроба акупантаў прарвацца каля гэтага населенага пункта. Яшчэ ў пачатку чэрвеня дэсантнікі спынялі атакі расейскіх бронегруп у кірунку Георгіеўкі.