29 верасня 2024, Нядзеля, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ контратакавалі і выбілі расейцаў з мікрараёна «Канал» у Часавым Яры

УСУ контратакавалі і выбілі расейцаў з мікрараёна «Канал» у Часавым Яры

Акупантаў адкінулі яшчэ на адным адцінку.

Узброеныя сілы Украіны змаглі контратакаваць расейцаў ля горада Часаў Яр на Пакроўскім кірунку. Ім удалося выбіць УС РФ з мікрараёна «Канал» на подступах да горада. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне BILD.

Як тлумачыць аналітык выдання Юльян Рэпке, баі за горад працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. Населены пункт размешчаны на ўзгорках і яго аддзяляе ад УС РФ канал «Паўночны Данец - Данбас», на ўсходзе за каналам размешчаны жылы мікрараён «Канал».

«Раней УС РФ спрабавалі абысці яго з флангаў і атакаваць непасрэдна. На нейкі час ім удалося заняць разбураныя будынкі. Але цяпер УСУ контратакавалі і выбілі расейцаў адтуль. Украінскае войска адбіла некалькі вуліц у мікрараёне «Канал» у Часавым Яры», - паведаміў эксперт BILD у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке.

Ён таксама дадаў, што планы акупантаў праваліліся і ў Калінаўцы, што на поўнач ад мікрараёна «Канал». Раней расейцы змаглі захапіць населены пункт і падышлі да канала «Северскі Данец - Данбас», але потым Сілы абароны іх адтуль адкінулі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках