УСУ знішчылі рэдкі расейскі выведвальна-агнявы комплекс
1- 26.06.2024, 15:03
- 5,302
Ён прызначаны для дыстанцыйнага мінавання.
Сілы абароны Украіны знішчылі рэдкі расейскі інжынерны выведвальна-агнявы комплекс «Земляробства», паведаміў вайскова-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка.
«Гэтая сістэма забяспечвае дыстанцыйнае мінаванне на адлегласцях 5-15 км. Адна такая сістэма можа паставіць да 7 тысяч супрацьпяхотных мін», - адзначыў ён.
Паводле інфармацыі эксперта, за ўвесь час поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну было верыфікаванае знішчэнне ўсяго двух такіх комплексаў: «Прычым апошні фіксаваўся год таму, 22 чэрвеня 2023-га. Што ж, пасля працяглага перапынку лік працягвае весціся».