29 верасня 2024, Нядзеля, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Нацыянальнай бібліятэкі прадаюць дом, больш падобны да твора мастацтва

8
Каля Нацыянальнай бібліятэкі прадаюць дом, больш падобны да твора мастацтва

Што з коштам?

У Менску на вуліцы Ваньковіча ў катэджным пасёлку, што ахоўваецца, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі прадаецца таўнхаус з вельмі незвычайным афармленнем — мазаічны фасад, вокны з вітражамі. Унутры дома таксама дастаткова незвычайна выкананае аздабленне. Як паведамляецца, праектам дома займаўся дызайнер Ігар Балаханаў.

Дом быў пабудаваны ў 1998 годзе, праз 11 гадоў яго рэканструявалі. Ён зроблены з сілікатных блокаў, дах чарапічны.

У доме ёсць тры жылыя ўзроўні і цокальны паверх. Таўнхаус займае агульны пляц 186 м2, з іх пад жылымі памяшканнямі – крыху больш за 108 «квадратаў», кухня – амаль 12 «квадратаў».

Афармленнем дома займаўся дызайнер Ігар Балаханаў. У аздабленні выкарыстоўваліся натуральныя матэрыялы - мазаіка, масіў дрэва, зробленыя вітражы на вокнах. Інтэр'ер упрыгожваюць карціны і іншыя аўтарскія працы.

Ацяпленне ў доме газавае, водазабеспячэнне і каналізацыя - цэнтральныя. Ёсць утульны ўнутраны дворык.

Плошча надзела пад домам займае 2,75 соткі, зямля знаходзіцца ў пажыццёвым спадчынным валоданні.

Нерухомасць прадаецца за 1 342 110 рублёў ці 420 000 даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках