29 верасня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Парыжы праб'юць «чарговае дно»

6
Беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Парыжы праб'юць «чарговае дно»

Паўторыцца антырэкорд?

На мінулай летняй Алімпіядзе ў беларусаў быў антырэкорд у колькасці ўзнагарод. Відавочна, на будучых Гульнях у Парыжы можа быць прабітае чарговае дно, піша «Зеркало».

У Токіё ў 2021 годзе беларусы здабылі сем медалёў: золата ў батутыста Івана Літвіновіча, сярэбранымі прызёрамі сталі барцы Ірына Курачкіна і Магамедхабіб Кадзімагамедаў, а таксама экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Марыны Літвінчук, Вольгі Худзенкі, Маргарыты Махнявай і Надзеі Папок. Трэцяе месца занялі Ванэса Каладзінская (барацьба), Аліна Гарнаська (мастацкая гімнастыка) і Максім Недасекаў (лёгкая атлетыка, скачкі ў вышыню).

У Парыж допуск ад Міжнароднага алімпійскага камітэта ў нейтральным статуце ёсць толькі ў Літвіновіча. Тройка барцоў, якія былі на пастаменце на мінулых Гульнях, як стала канчаткова вядома сёння, 26 чэрвеня, не дапушчаная камісіяй МАК.

Весляры з нашай краіны атрымалі тры ліцэнзіі, але чацвёркі не маглі ўдзельнічаць у адборы. Гарнаська таксама не атрымала права выступаць у адборачным турніры праз забарону ад Еўрапейскай федэрацыі гімнастыкі.

Што да лёгкай атлетыкі, то беларусы па-ранейшаму адхіленыя ад міжнародных стартаў. Да таго ж Недасекаў пасля Токіё не паказваў высокіх вынікаў праз траўмы і асабістыя абставіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках