У РФ не пусцілі буйную партыю хадавога тавару з Беларусі
5- 26.06.2024, 18:02
- 5,170
Расейцам не спадабаліся маліны.
У Расею не пусцілі партыю свежых малінаў з Беларусі, паведамілі ва ўправе Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.
Машыну з ягадамі затрымалі супрацоўнікі Бранскай мытні ў пункце пропуску «Чырвоны Камень». У кузаве мікрааўтобуса знайшлі партыю малінаў вагой 2,7 тоны.
«Падчас надгляду аўтамабіля фітасанітарныя інспектары вызначылі, што фітасанітарны сертыфікат, які быў у перавозніка, выдадзены кампетэнтнай установай Рэспублікі Беларусь, быў аформлены на 1,3 тоны свежых малінаў», – сказалі ва ўправе.
Пры гэтым яшчэ 1,4 тоны ягадаў перавозіліся ў мікрааўтобусе без якіх-небудзь дакументаў, якія пацвярджалі б паходжанне грузу і ягоную бяспеку.