У Беларусі ліквідуюць Федэрацыю хакею з мячом
2- 26.06.2024, 18:09
- 4,186
Яна працавала з 2002 года.
Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя хакею з мячом». Суд адбыўся з ініцыятывы кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, піша «Віцебская вясна».
РГА «Федэрацыя хакею з мячом» была зарэгістраваная ў чэрвені 2002 года ў гарадскім пасёлку Баравуха Віцебскай вобласці. Цягам больш як дваццаці гадоў чальцы гэтага некамерцыйнага аб'яднання грамадзянаў рабілі намаганні ў развіцці хакею з мячом у Беларусі.
Аднак праз тое, што кіраўніцтва федэрацыі не падавала ў органы юстыцыі інфармацыі пра сваю дзейнасць, улады прынялі пастанову аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі.