У Гомелі загарэўся аўтобус МАЗ
10- 26.06.2024, 19:16
- 5,410
Беларускія аўтобусы гараць з зайздроснай рэгулярнасцю.
У Навабеліцкім раёне Гомеля 26 чэрвеня загарэўся аўтобус МАЗ, пішуць «Моцныя навіны» са спасылкай на словы відавочцаў.
Загаранне адбылося каля прыпынка «Міжнародны» ў аўтобусе, які рухаўся па 12-м маршруце.
Пасажыраў з салона вывелі. На месца здарэння прыбылі дзве хуткія і тры пажарныя спецаўтамабілі.
Нагадаем, аўтобусы МАЗ адзначыліся ў Расеі (ды і ў Беларусі) тым, што гараць з зайздроснай рэгулярнасцю. Так, ад пачатку 2024 года ў суседняй краіне было зафіксавана ўжо некалькі пажараў у беларускіх аўтобусах. Летась праз частыя загаранні МАЗаў піцерскі перавознік быў вымушаны спыніць эксплуатацыю 137 экзэмпляраў МАЗ (мадэль 203 047) «у сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да загарання», хоць неўзабаве беларускія аўтобусы вярнуліся на вуліцы Санкт-Пецярбурга. У кампаніі адзначылі, што спецыялісты ААТ МАЗ «ажыццявілі дапрацоўку дзейных сістэмаў і механізмаў аўтобусаў з мэтай выключэння выпадкаў патэнцыйных загаранняў».