1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Белавія» пакрыўдзіўся на ЗША праз санкцыі

23
Гендырэктар «Белавія» пакрыўдзіўся на ЗША праз санкцыі
Фота: Charter97.org

А таксама назваў недарэчныя «прычыны» іх увядзення.

У авіякампаніі «Белавія» мноства падзяк ад дыпламатаў і амбасад з усяго свету, таму ўвядзенне санкцый «выклікала пачуццё прыкрасці». Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» распавёў генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец.

«У перыяд пандэміі ўжо была закрытая частка маршрутаў, і вельмі цяжка было амерыканцам выехаць з Турцыі і вярнуцца на радзіму. «Белавія» тысячы амерыканскіх людзей, дыпламатаў, вайскоўцаў вывезла з Турцыі ў Менск. З Менска мы ляцелі з імі ў Парыж і Амстэрдам. І адтуль пераважна авіякампаніяй Delta яны ляцелі дадому», – распавёў дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі Беларусі.

З ягоных слоў, ужо нябожчык намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, які курыраваў у МЗС дачыненні з Амерыкай, даслоўна кожны дзень дасылаў эсэмэскі, якія прыходзілі з Дзярждэпа, з амбасады са словамі: «Дзякуй, «Белавія».

«Вельмі выразную фразу я запомніў: «Мы такую дапамогу ніколі не забудзем». Яны не забыліся», – заявіў Чаргінец.

Са слоў Ігара Чаргінца, першыя еўрапейскія санкцыі былі накладзены на Беларусь «за тое, што Лукашэнка і Пуцін пагадзіліся на аднаўленне паветраных зносін паміж сваімі краінамі пасля ковіда».

«Потым гэта зрабілі ўсе дзяржавы. А на «Белавія» за гэта накладзены санкцыі. Логікі ўвогуле ніякай», – абурыўся Ігар Чаргінец.

(Насамрэч першыя санкцыі Еўразвязу супраць авіякампаніі былі ўведзены пасля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair 23 траўня 2021 года – рэд.).

Чаргінец таксама даў дзіўнае тлумачэнне ўвядзенню наступнага пакета санкцый. З ягоных слоў, прадстаўнік Кітая ў ААН заявіў, што санкцыі, накладзеныя на «Белавія», незаконныя. «Сіньхуа» апублікавала гэтую заяву, і генеральны дырэктар «Белавія» на сваёй старонцы ў Facebook гэта апублікаваў.

«Вось за гэтую перапублікацыю на «Белавія» і былі накладзеныя наступныя санкцыі», – заявіў ён.

(Насамрэч у снежні 2021 года «Белавія» трапіла ў пяты пакет санкцый ЕЗ праз міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Еўразвязам – рэд.).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках