1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адкінулі расейскія войскі пад Ліманам

УСУ адкінулі расейскія войскі пад Ліманам

Сітуацыя змянілася праз ратацыю сіл.

Сілы абароны Украіны адкінулі ворага каля Цярноў Данецкай вобласці. Затое вораг прасунуўся ля некалькіх населеных пунктаў.

Як паведамляе ўкраінскі маніторынгавы праект DeepState, за мінулы дзень зафіксавана прасоўванне акупантаў каля Выемкі і ў Краснагораўцы. Баі працягваюцца каля Сотніцкага Казачка.

«Поспеху ля Цярноў атрымалася дасягнуць яшчэ ў канцы красавіка сіламі 95 АДШБр, БТГр «Сокал» НДУ «Азоў», 60 ОМБр, батальён 93 АМБр, 63 АМБр і падраздзяленняў АСБ», – адзначылі назіральнікі.

У той жа час адзначаецца, што каля Сотніцкага Казачка сітуацыя пагоршылася пасля ратацыі падраздзяленняў і вораг дзейнічае дыверсійнымі групамі, а не лінейнымі падраздзяленнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках