30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі ўдарылі па вялікай колькасці жывой сілы РФ

2
Украінскія дэсантнікі ўдарылі па вялікай колькасці жывой сілы РФ

Відэафакт.

Украінскія дэсантнікі ўдарылі па вялікай колькасці жывой сілы РФ на адным з участкаў фронту. Пяхота ворага спрабавала схавацца, але не атрымалася.

Пра гэта паведамляюць Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ.

«Аэраразведчыкі 71-й асобнай егерскай брыгады ДШУ УС Украіны заўважылі вялікую колькасць жывой сілы ворага, у тым ліку расейцы перамяшчаліся з пасадкі ў будынак на часова акупаванай тэрыторыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў вайскоўцаў, некалькі ўдараў FPV-дронаў прымусілі іх перабегчы ў іншы дом, аднак і там іх дасталі дроны-камікадзэ.

«Частка акупантаў паспрабавала схавацца на машыне, але на хаду іх таксама дагналі дроны», – дадаюць у ДШВ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках