30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў пайшоў супраць Пуціна ў жывым эфіры

4
Салаўёў пайшоў супраць Пуціна ў жывым эфіры

Прапагандыст накінуўся на ядравую дактрыну РФ.

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў паставіў пад сумнеў ядравую дактрыну Пуціна, паспрачаўшыся з генерал-лейтэнантам у адстаўцы Яўгенам Бужынскім у эфіры дзяржканала «Расея-1», піша Newsweek.

Адзначаецца, што Салаўёў спытаў у Бужынскага, чаму Масква не адказвае з выкарыстаннем ядравай зброі на ўкраінскія ўдары.

«Пуцін выклаў нашую пазіцыю, што ў прэвентыўных ці дэманстратыўных ударах пакуль няма неабходнасці. Трэба будзе гэта скарыстаць, але гэта калі адбудзецца нешта экстраардынарнае з пункту гледжання існавання нашай дзяржавы», – адказаў Бужынскі.

Салаўёў жа істэрычна запярэчыў супраць гэтай пазіцыі: «А як мы даведаемся, калі адбудзецца нешта экстраардынарнае? Раней экстраардынарным быў бы ўдар па Белгараду, гібель мірных жыхароў. Што экстраардынарнага? Удар беспілотніка па Крамлі, які быў адносна нядаўнім. Гэта не экстраардынарна?».

Бужынскі заявіў, што «ў асновах палітыкі РФ у галіне ядравага стрымлівання закладзены ўсе выпадкі, калі мы можам прымяніць ядравую зброю»:

«Адным з такіх пунктаў з'яўляецца нанясенне ўдараў па дзяржаўных і вайсковых урадах, якія кідаюць выклік, а дакладней, перашкаджаюць выкарыстанню нашых сродкаў у зваротным удары».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках