30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Цвярской вобласці РФ беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод

У Цвярской вобласці РФ беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод

Там вырабляюць паліва для самалётаў.

Уначы 27 чэрвеня ў Цвярской вобласці РФ беспілотнікі атакавалі «Рэдкінскі досведны завод», які знаходзіцца на адлегласці амаль 500 км ад мяжы Украіны. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

На прадпрыемстве вырабляюць авіяцыйнае паліва. Паводле звестак «Базы», першы раз завод быў атакаваны блізу дзвюх гадзін ночы. Па тэрыторыі прадпрыемства нанеслі ўдар трыма беспілотнікамі.

Са слоў крыніцы выдання, адзін з дронаў упаў на дах цэху №4, пасля чаго ўзарваўся. Другі беспілотнік збілі сілы СПА, пасля чаго ён таксама ўпаў недалёка ад цэху. Праз некалькі хвілін ён узарваўся.

Трэці ж дрон паспрабаваў атакаваць тэрыторыю прадпрыемства лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі. У выніку атакі быў пашкоджаны трубаправод, і пачаўся пажар.

Праз дзве гадзіны тэрыторыю заводу атакаваў яшчэ адзін беспілотнік. Ён таксама ўпаў у раёне цэху №4.

Расейскае Мінабароны заявіла аб збіцці БПЛА.

На заводзе вырабляюць паліва для самалётаў. Гэта адна з найбуйнейшых хімічных вытворчасцяў Цвярской вобласці, выпускае больш за 40 найменняў прадукцыі рознага прызначэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках