30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Менскай вобласці ў абароце з'явілася новая валюта

13
На тэрыторыі Менскай вобласці ў абароце з'явілася новая валюта

Замест рублёў сталі расплачвацца «дублямі» і «цублямі».

На тэрыторыі Менскай вобласці апошнім часам павялічваецца колькасць фальшывых грошай, якія імітуюць беларускія рублі, піша narachanka.by.

З пачатку 2024 года зарэгістраваны ўжо 34 спробы збыту такой прадукцыі. Прычым купюры бываюць самага рознага наміналу – 5, 10, 50, 100, 200 і 500. Аднак на іх замест «рублёў» напісана «дублёў» або «цублёў». На тэрыторыі Мядзельскага раёну, напрыклад, зафіксавалі два факты збыту падробак – 5 і 200 дубляў.

Пераважна фальшыўкі выяўляюць пры інкасацыі з розных абʼектаў гандлю.

У мядзельскай міліцыі наракаюць, што «касавыя работнікі ў шэрагу выпадкаў нядбайна ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў у частцы праверкі банкнот на сапраўднасць і плацежнасць, праяўляюць няўважлівасць пры ажыццяўленні разлікаў гатоўкай з грамадзянамі, дапускаючы да прыёму банкнотападобныя беларускія рублі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках