1 лiпеня 2024, панядзелак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: БПЛА атакавалі найбуйнейшы завод вытворчасці авіяпаліва ў Расеі

4
СМІ: БПЛА атакавалі найбуйнейшы завод вытворчасці авіяпаліва ў Расеі

Пашкоджаны трубаправод, дах і будынак.

На тэрыторыі Расеі ў ноч на 27 чэрвеня было неспакойна і ўсё праз атакі невядомых беспілотнікаў. Аб гэтым піша расейскае медыя Astra.

У Міністэрстве абароны Расейскай Федэрацыі зрабілі справаздачу, што за ноч нібыта ўдалося спыніць «напад з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу» па шэрагу аб'ектаў.

«Знішчаны чатыры БПЛА над тэрыторыяй Цвярской, два БПЛА над тэрыторыяй Маскоўскай і адзін БПЛА над тэрыторыяй Белгарадскай абласцей», – гаворыцца ў паведамленні.

Пасля гэтага ў Telegram-канале Astra апублікавалі кадры, на якіх можна заўважыць непасрэдны момант нападу дронаў у Цвярской вобласці. Мясцовыя жыхары пачалі сцвярджаць, што паветраны абʼект упаў на завод, які вырабляе авіяцыйнае паліва, аднак мясцовыя ўлады гэтую інфармацыю ніяк не каментавалі.

Пазней крыніцы расейскіх медыя паведамілі, што ад чатырох беспілотнікаў у Цвярской вобласці пацярпеў Рэдкінскі доследны завод. Менавіта там маглі вырабляць авіяцыйнае паліва.

«Атака адбылася ў ноч на 27 чэрвеня. На заводзе пашкоджаны трубаправод, дах і будынак аднаго з цэхаў. Пацярпелых няма, усіх супрацоўнікаў эвакуявалі», – гаворыцца ў паведамленні.

Гэта прадпрыемства, як вядома, зʼяўляецца адной з найбуйнейшых хімічных вытворчасцяў авіяцыйнага паліва ў Расеі. Там выпускалі больш за 40 найменняў прадукцыі рознага прызначэння.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках