30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Польшча пачала рыхтаваць сваіх грамадзян да нападу з усходу

5
AP: Польшча пачала рыхтаваць сваіх грамадзян да нападу з усходу

У тым ліку побач з мяжою з Беларуссю.

Узброеныя сілы Польшчы запусцілі праграму «Вакацыі з войскам», каб падрыхтаваць цывільнае насельніцтва да магчымага вайсковага канфлікту з Расеяй, піша Associated Press.

Паводле звестак агенцтва, асноўная мэта праграмы – знайсці папаўненне для польскага войска, што на гэты момант налічвае амаль 198 тысяч вайскоўцаў.

«Вакацыі» праводзяцца летам у 70 месцах па ўсёй Польшчы, у тым ліку побач з мяжой з Расеяй і Беларуссю. Запісацца для ўдзелу ў праграме могуць людзі ад 18 да 35 гадоў. Навучанне доўжыцца 28 дзён без адпачынку і аплачваецца сумаю 6 тысяч злотых ($1,5 тыс.). Пасля такога курсу рэкрут можа сысці ў запас ці працягнуць службу ў тэрытарыяльнай абароне.

«Войска хоча навучыць як мага больш грамадзян. Усе ведаюць аб пагрозе, якая зыходзіць з усходу», – адзначыў палкоўнік Павел Галазка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках