30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ другі раз атакавалі Курскую вобласць з HIMARS

1
УСУ другі раз атакавалі Курскую вобласць з HIMARS

Сярод расейскіх вайскоўцаў ёсць страты.

У сацсетках з'явіліся фота разбуранага ў выніку ўдару HIMARS будынка ў РФ. Удар УСУ нанеслі ўдзень 26 чэрвеня ў раён вёскі Стропіцы Рыльскага раёну. Пашкоджанні атрымала нядзейная мясцовая школа, дзе базаваліся расейскія вайскоўцы. Пяцёра акупантаў атрымала раненні. Аб гэтым паведамляе расейскае выданне ASTRA са спасылкай на свае крыніцы.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка Курскай вобласці Смірноў раней паведамляў, што «у выніку атакі ўкраінскага БПЛА ў вёсцы Стропіцы Рыльскага раёна пашкоджаны будынак школы, які не дзейнічае два гады, а таксама тры домаўладанні і адзін легкавы аўтамабіль».

22 чэрвеня УСУ ўпершыню выпусцілі дзве ракеты HIMARS па Курскай вобласці – пасёлку Мірны ў Суджанскім раёне і па сяле Доўгія Бумы ў Белаўскім раёне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках