30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Убачыць максімальны вынік не чакала»

9
«Убачыць максімальны вынік не чакала»

Яшчэ адна мянчанка будзе паступаць у ВНУ з 400 баламі з 400.

У Міністэрстве адукацыі паведамляюць, што максімальныя 300 балаў па трох прадметах ЦЭ і ЦТ набралі 15 чалавек у краіне. Больш за траціна з іх, дадаўшы атэстат, у выніку скончылі экзаменацыйную кампанію з 400 баламі з 400. Раней было вядома аб чатырох такіх выпускніках з Бабруйска, Кобрына, Івацэвічаў і Драгічына, а таксама аб адной мянчанцы. Цяпер у сталіцы знайшлася яшчэ адна рэкардсменка, піша onliner.by .

Выпускніца менскай гімназіі №12 Настасся Спіжарная здала на 100 балаў ЦЭ па расейскай мове і фізіцы. 3 чэрвеня адбылося ЦТ па матэматыцы, вынік - запаветныя 100. У суме з атэстатам (10,0) дзяўчына набрала 400 балаў.

Анастасія расказала, што з восьмага класа вучылася ў профілі з паглыбленым вывучэннем фізікі і матэматыкі, але, нягледзячы на гэта, рыхтавалася здаваць хімію і біялогію.

«Доўгі час я думала паступаць у медыцынскі, а бліжэй да Новага года зразумела, што гэта не маё, і пастанавіла выбраць ВНУ, звязаную з праграмаваннем».

Узмоцнена рыхтавацца да здачы профільных прадметаў дзяўчына пачала з новага года. «Добрыя веды мне дало навучанне ў профільным класе. Паўгода я хадзіла на курсы па матэматыцы і да рэпетытара па фізіцы. На курсах па расейскай мове займалася з верасня. Убачыць максімальны вынік не чакала. Мэта была такой: чым вышэй, тым лепш», - падзялілася выпускніца.

Падаваць дакументы Настасся плануе ў БДУІР, на факультэт кампутарных сістэм і сетак (ФКСіС).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках