22 лiстапада 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смерць экс-амбасадара Беларусі ў Нямеччыне - на руках Лукашэнкі

30
Смерць экс-амбасадара Беларусі ў Нямеччыне - на руках Лукашэнкі
ЛЕАНІД НЕЎЗЛІН

Беларускія дыпламаты, якія працуюць за мяжой, у паніцы.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале піша вядомы ізраільскі грамадскі дзеяч Леанід Неўзлін:

- У Беларусі скончыў жыццё самагубствам вядомы дыпламат Дзяніс Сідарэнка, які нядаўна вярнуўся з Нямеччыны, дзе працаваў паслом з 2016 да 2024 года. Чыноўнік таксама кіраваў у беларускім МЗС кірункам супрацоўніцтва з АБСЕ і Радай Еўропы і быў у блізкім асяроддзі міністра замежных спраў краіны Уладзіміра Макея, які памёр пры дзіўных абставінах у лістападзе 2022 года. Не выключаная версія, што міністра забілі праз кантакты з заходнімі партнёрамі за спінай у гаспадара.

Аляксандр Лукашэнка пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, а асабліва пасля далучэння ў 2022-м да вайны супраць Украіны, патрапіў у поўную ізаляцыю. Макей жа, валодаючы шырокімі кантактамі ў ЕЗ і ЗША, паводле інфармацыі крыніц, працягваў весці нейкія перамовы з заходнімі партнёрамі. Вядома, што калі спецслужбы данеслі гэтую інфармацыю да Лукашэнкі, ён упаў у шаленства.

Паведамляюць, што пасля вяртання са сваёй пасольскай камандзіроўкі з Нямеччыны, Сідарэнка таксама стаў аб'ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Беларускі дыктатар ахоплены паранойяй і ўвесь час асцерагаецца змоў за сваёй спінай, таму ўсе кар'ерныя дыпламаты, якія вяртаюцца з ЕЗ, зараз становяцца аб'ектамі ўважлівага аператыўнага вывучэння спецслужбаў.

Смерць Дзяніса Сідарэнкі на руках Лукашэнкі, упэўненыя крыніцы. Беларускія дыпламаты, якія працуюць сёння за мяжой, у паніцы. Вяртанне на радзіму спалучанае зараз для іх са смяротнай рызыкай, і сёй-той ужо падумвае пра палітычны прытулак у краіне знаходжання.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках