1 лiпеня 2024, панядзелак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы адбыўся паветраны бой

2
На беларуска-літоўскай мяжы адбыўся паветраны бой

У ім сышліся дроны памежнікаў і кантрабандыстаў.

Літоўскія памежнікі перахапілі тры дроны ў Шальчынінкскім раёне з 2 000 пачкаў кантрабандных цыгарэт. Дроны прыляцелі з Беларусі, піша Delfi.lt.

У аўторак увечары супрацоўнікі памежнага пункта ў Шальчынінскім раёне пачулі гук дрона, які ляцеў ад дзяржаўнай мяжы на літоўскі бок. Дрон упаў пасля таго, як пагранічнікі ўжылі супрацьдронную прыладу.

Пры аглядзе мясцовасці памежнікі знайшлі дрон, да якога быў прымацаваны скрутак, загорнуты ў празрыстую поліэтыленавую плёнку. У ім выявіліся 700 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускай этыкеткай.

Неўзабаве побач з гэтым месцам была знойдзеная яшчэ адна ўпакоўка з 500 пачкамі кантрабандных цыгарэт «Мінск-Суперслімс» з беларускімі акцызнымі маркамі. Пасля гэтага літоўскія памежнікі паднялі ў неба дрон, каб агледзець мясцовасць.

Пасля агляду была знойдзеная яшчэ адна ўпакоўка з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт «NZ Gold».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках